четверг, 18 мая 2017 г.

18.05.2017 г. У філіяле  "Гарадская дзіцячая бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчай гасцеўні "Краяведайкі", прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння паэта слонімскай зямлі Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) пад назвай "З любоўю да роднай зямлі". Для вучняў 8-х класаў ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма” была прадстаўлена прэзентацыя пра жыццё  і творчасць паэта. На мерапрыемства былі запрошаны члены Слонімскага літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса. Са сваімі ўспамінамі пра Анатоля Іверса  перад прысутнымі выступіла кіраўнік аб'яднання Ірына Войтка.  Вершы паэта прачытала Тамара Пецеліна, таксама выканала песню,  якую яна прысвяціла Анатолю Іверсу. Яшчэ адзін госць сустрэчы, мастак і паэт Пётр Федаравіч Бурсевіч, падзяліўся ўспамінамі пра свайго сябра  А. Іверса і прачытаў уступ да паэмы, якую  яму прысвяціў.  Напрыканцы мерапрыемства Ірына Антонаўна прапанавала ўсім берагчы  родную мову і цікавіцца творчасцю сваіх землякоў.





         вучаніца 8 класа Ганчарык Паліна чытае верш "Над Шчарай"


          
    вучаніца 8 класа Піскунова Юля  чытае верш "Роднаму краю"


      вучаніца 8 класа Зазуля Марыя чытае верш "Слонім - мой любы горад"


          выступае кіраўнік літаб'яднання імя А. Іверса   Ірына Войтка


     вершы чытае паэтэса Тамара Пяцеліна


           Пётр Бурсевіч чытае паэму, прысвечаную Анатолю Іверсу


Комментариев нет:

Отправить комментарий

17.05.2018 года в гостях городской детской библиотеки побывали учащиеся 2 класса СШ№5. Для ребят было проведено мероприятие « Галоўныя с...